Новости проекта
Хаю-хай, с вами Schools.by!
Система перешла на новый 2018/2019 учебный год
Ищем специалиста тех.поддержки в команду Schools.by!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 20 человек

Праект “Знакамітыя выпускнікі”

Дата: 20 августа 2015 в 13:58, Обновлено 6 января в 11:44



 Галубовіч  Леанід  Міхайлавіч,

нарадзіўся 12.08.1950 у вёсцы Вароніна Клецкага раёна Мінскай вобласці.

     У 1967  годзе  закончыў  Грыцэвіцкую  сярэднюю школу. Паступіў  у Слуцкае  прафесійна-тэхнічае вучылішча №– 97. Атрымаў прафесію электрыка  (1969) і  працаваў  на Жабінкаўскім цукровым заводзе,  затым электрыкам раённых электрасеткаў у горадзе Слуцку. Служыў у Савецкай Арміі (1970-1972). З 1972-1975 год працаваў у калгасе “Шлях да камунізму”, а ў  1976  годзе - электрыкам  Клецкага раённага “Сельэнерга”.

       У друку выступае з 1967 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Таемнасць агню» (1984) і «Споведзь бяссоннай душы» (1989).

         У 1989 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. З 1989 г. - рэдактар літаратурна-драматычных  праграм  на    Беларускім   тэлебачанні.  Сябра  СП   СССР з 1984 г.

     Усё яго літаратурнае жыццё звязана са штотыднёвікам ЛіМ. У дадзены момант Леанід Міхайлавіч вядзе ў ЛіМе рубрыку “Гусіным пяром” на старонцы “Альтанка”, у якой прадстаўляе чытачу таленавітых, але мала вядомых паэтаў. Ён аўтар паэтычных зборнікаў “Споведзь бяссоннай душы”, “Заложнік цемры”, “Аист без гнезда», “Таемнасць споведзі”.



 


 

Івашка  Уладзімір  Міхайлавіч

Наш зямляк Уладзімір Міхайлавіч   пасля заканчэння ў 1981 годзе  Грыцэвіцкай сярэдняй школы  працаваў адзін год у калгасе "Шлях да камунізму". Затым  свой лёс звязаў з Мінскім  вышэйшым інжынерна-зенітным ракетным вучылішчам  СПА.   З’яўляецца    начальнікам    факультэта     супрацьпаветранай   абароны   УА “Ваенная    акадэмія    Рэспублікі       Беларусь”,  кандыдат     ваенных навук, дацэнт, прафесар Акадэміі ваенных   навук       Расійскай Федэрацыі.











 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.